80 годдзю хатынскай трагедыi

Гора з жальбаю.
Голас званоў –
Плач над труною.
Душам спаленых
Блюзніцца зноў
Пекла зямное.

Здані  белыя
Ля каміноў
Жудасна-чорных.
Быццам гарэла
Тут не даўно
Вёска, а ўчора.

Выпіў слёзы,
Не памякчэў
Камень той цвёрды.
…тром бярозам –
Колькі начэй! –
Сніцца чацвёрты.

Кожны чацвёрты…


Рецензии
колькi мiнула часу...
а боль засталася...
у Светлагорскiм раёне ёсць комплекс на месцы спаленай з жыхарамi вёскi Ала...
жудасна...
але ж трэба гэта помнiць...
дзякуй, Вера.

Александр Зенкевич   20.03.2024 09:59     Заявить о нарушении
Так,Аляксандр.
І хацелі б забыцца - дык напомняць.
22 сакавіка ў Беларусі фашысты спалілі Хатынь, у Расіі - Крокус...

Вера Михно   23.03.2024 22:16   Заявить о нарушении
так
не даюць сумнявацца, што ёсць зло...

Александр Зенкевич   24.03.2024 08:55   Заявить о нарушении
На это произведение написаны 2 рецензии, здесь отображается последняя, остальные - в полном списке.