Iмжу вясны расколвае прамень...

***
Імжу вясны расколвае прамень
І небасхіл сінее зноў патроху.
Жыві не мой, а свой натхняльны дзень,
Нясі свой крыж ты на сваю галгофу.

Гады ідуць, мінае дзень за днём,
І паміраюць дні, што не натхнялі.
Жыві сваім, гары сваім агнём,
Пішы свае свяшчэнныя скрыжалі.

Мацнее вецер, хмары гоніць зноў...
Цяжар чужой душы здаецца лёгкім.
Жыві сугуччам блізкіх табе слоў
На тым шляху сваім - крывым і дрогкім.

19. 04. 2024 г.


Рецензии