А неба такое блакiтнае...

***
А неба такое блакітнае!
Навокал - спакой і ціш.
Рунее старонка жытняя.
Вачамі над ёй ляціш.

Зялёнымі далямі сцелецца
Радзімы вясновы час.
У мірнае неба верыцца,
У плён, што чакае нас.

Прасторы і сэрца гушкае
Вясны маладой краса.
І жытняя за ігрушкамі
Ўдаль цягнецца паласа...

02. 05. 2024 г.


Рецензии