На бярозу у двары азiрнуся...

***
                       Памяці маёй цёткі Марыі 

На бярозу ў двары азірнуся:
Зелянее яе галава...
Тут жыла ў нашай вёсцы Маруся,
Цётка Маша, салдата ўдава.

Ці іржавая зорка прыбіта?
Ці ржавее бярозавы ліст?
Ці вайна ўсё яшчэ не забыта?
Тут жыла мая цётка калісь...

Сумнай песняй душу сагравала,
Гадавала без мужа дачок,
Працавала, жыла, бедавала...
Не вярнуўся з вайны... і маўчок...

За сцяною бацькоўскае хаты
То заплача - глядзіць на партрэт,
То ўсміхнецца - успомніць Ігната...
Так вайна свой пакінула след.

Тут жыла мая цётка Маруся,
Што даўно ўжо на могілках спіць.
На бярозку ў двары азірнуся:
Быццам цётчына хустка дрыжыць...

14. 05. 2024 г.


Рецензии