Цвiце герань лясная...

***
Цвіце герань лясная:
Нібыта аганькі
Ў другой палове мая
Дрыжаць, як матылькі.

Цвіце герань лясная,
Агніста так цвіце,
Ружова-залатая
Вянкі свае пляце.

Цвіце герань лясная,
Дрыжыць, як матылёк,
І пах яе, як з раю,
Даносіцца здалёк.

Цвіце герань лясная,
Ружовяць кветкі край.
Звычайная, зямная,
Як гэты светлы май...

17. 05. 2024 г.


Рецензии